Выстава работ Мікалая Трафімавіча Бандарчука “Вандруючы па родным краі”

Выстава работ Мікалая Трафімавіча Бандарчука “Вандруючы па родным краі”

Асаблівае месца ў творчасці Мікалая Трафімавіча Бандарчука займаюць ваенна-патрыятычныя творы, якія раскрываюць імкненне да больш эмацыянальнага і духоўнага мастацтва. Мастак называе свой стыль асацыятыўным рэалізмам, аб’ядноўваючы цікавасць да эпічнага і лірычнага пейзажа. У сваіх работах Мікалай Бандарчук вядзе дыялог з гледачом, укладвае сэнс і кадзіруе інфармацыю ў дэталях.

Мікалай Трафімавіч Бандарчук нарадзіўся 25 кастрычніка 1952 года ў вёсцы Сярэднія Печы Гомельскай вобласці – у цэнтры Палесся, паміж Мазырам і Туравам. Выхоўваўся ён у традыцыйна вялікай сям’і, у якой было 8 дзяцей. Прычым гэта была творчая, музычная сям’я, дзе ўсе ігралі на баяне і гармоніцы. У 1971 годзе скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя І.В. Ахрэмчыка, а ў 1976 годзе – Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. З 1985 г. з’яўляецца членам Саюза мастакоў БССР. Прымае ўдзел у мастацкіх выставах з 1975 года. Працуе ў галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва і станковага жывапісу.

Мікалай Трафімавіч Бандарчук спалучае педагагічную працу са значнай грамадскай дзейнасцю.У 2005 годзе ён стаў лаўрэатам прэміі імя А.І. Дубко “За творчыя дасягненні ў галіне культуры” ў намінацыі “Выкладчык года” Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, а ў 2017 годзе – у намінацыі “Мастак года”. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2015), медалём Беларускага саюза мастакоў “За заслугі ў выяўленчым мастацтве”, а таксама ганаровымі граматамі Савета Міністраў і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У 2020 годзе М. Бандарчук удастоены ганаровага звання “Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь”.

Творы Мікалая Бандарчука знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай гісторыка-культурнай установе “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль”, Магілёўскім абласным мастацкім музеі ім. П.В. Масленікава, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, у фондах Беларускага саюза мастакоў, а таксама ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Польшча і галерэі “Арсенал” (Беласток, Польшча), Нацыянальным мастацкім музеі ім. М.К. Чурлёніса (Каўнас, Літва), Белгарадскім дзяржаўным мастацкім музеі (Белгарад, Расія), Чувашскім дзяржаўным мастацкім музеі (Чэбаксары, Расія), Мастацка-мемарыяльным музеі І.Я. Рэпіна (Чугуеў, Украіна), у прыватных калекцыях Іспаніі, Італіі, Францыі, Германіі і Даніі.

На выставе “Вандруючы па родным краі” будуць прадстаўлены творы, якія сумяшчаюць у сабе бесперапынныя творчыя пошукі ў адлюстраванні сваіх светапоглядных ідэалаў і характару на працягу жыцця мастака.

Выстава будзе працаваць да 27 ліпеня 2025 года.

Падзеі
Урачыстае адкрыццё выставы «Графіка мастакоў таварыства "Бубновы валет"».
Урачыстае адкрыццё выставы «Графіка мастакоў таварыства "Бубновы валет"».

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Канцэрт «Вясновае абуджэнне»
Канцэрт «Вясновае абуджэнне»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Навагодняя казка».
Урачыстае адкрыццё выставы «Навагодняя казка».

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Рускі імпрэсіянізм»
Урачыстае адкрыццё выставы «Рускі імпрэсіянізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі