Выстава “Віталь Канстанцінавіч Цвірка. Да 110-годдзя з дня нараджэння”

Выстава “Віталь Канстанцінавіч Цвірка.  Да 110-годдзя з дня нараджэння”
16 сакавіка 2023 года ў выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь пачынае працу выставачны праект “Віталь Канстанцінавіч Цвірка. Да 110-годдзя з дня нараджэння”. У экспазіцыі будуць прадстаўлены творы жывапісу і графікі са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза мастакоў, а таксама з прыватных калекцый.

Віталь Цвірка звяртаўся да шматлікіх жанраў: інтэр’ер, партрэт, сюжэтна-тэматычная карціна, нацюрморт, але безумоўным фаварытам у яго творчасці стаў пейзаж, дзе мастак раскрыў сябе па-сапраўднаму ярка, магутна і ўсебакова. Панарамнасць кампазіцыі, свабодная жывапісная манера пісьма, шырокі, тэмпераментны мазок, насычанасць колеравай палітры, кантрастнасць – асноўныя рысы, уласцівыя яго работам у жанры пейзажа. Мастак перадае някідкую прыгажосць беларускай прыроды, напаўняючы простыя матывы то лірыка-паэтычным гучаннем, то надзяляючы багатырскай моцай быліннага эпасу, а нярэдка і злучаючы іх – камернасць і эпічнасць – у адзіным палатне-гімне роднай зямлі.

Мастак вёў вельмі актыўную выставачную дзейнасць у Беларусі і за яе межамі. Быў удастоены ганаровых званняў “Народны мастак БССР” (1963), “Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР” (1967), узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў і медалём Францыска Скарыны.

Творы Віталя Канстанцінавіча Цвіркі захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, краязнаўчых музеях Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, прыватных калекцыях. 

Падзеі
Урачыстае адкрыццё выставы «Рускі імпрэсіянізм»
Урачыстае адкрыццё выставы «Рускі імпрэсіянізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Традыцыя ў сучасным вымярэнні»
Урачыстае адкрыццё выставы «Традыцыя ў сучасным вымярэнні»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Тэматычнае мерапрыемства "Песня Мацярынству..."
Тэматычнае мерапрыемства "Песня Мацярынству..."

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Міжнародны дзень музеяў у Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі
Міжнародны дзень музеяў у Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень