Выстава жывапісу Уладзіміра Пракапцова “Пад знакам бясконцасці”

Выстава жывапісу Уладзіміра Пракапцова “Пад знакам бясконцасці”
З 9 жніўня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (выставачны корпус, вул. К. Маркса, 24) пачне працаваць выстава Уладзіміра Пракапцова “Пад знакам бясконцасці”.

Выстава прысвечана 70-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Пракапцова, мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, кандыдата мастацтвазнаўства, ганаровага прафесара Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, ганаровага акадэміка Расійскай акадэміі мастацтваў, а таксама 25-годдзю яго дзейнасці на пасадзе генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Выстава паказвае разнастайнасць творчых інтарэсаў аўтара як мастака, мастацтвазнаўцы і арганізатара музейнай справы Беларусі. У экспазіцыі прадстаўлены больш за 35 работ з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Музея гісторыі горада Мінска, карпаратыўнай калекцыі ААТ “Пріорбанк” і асабістай калекцыі аўтара. Творчасць мастака характарызуецца арыгінальным пазнавальным стылем, глыбокім філасофскім зместам, сцвярджэннем вечных духоўных каштоўнасцей, зваротам да сваіх каранёў, любоўю да сваёй зямлі, сваіх бацькоў. Карціны ўяўляюць сабой сплаў суб’ектыўна-лірычнага і рацыянальна-прагматычнага пачаткаў, што дае магчымасць раскрыць і паказаць на палатне парыў сваіх пачуццяў і думак праз гарманічную завершанасць, кампазіцыйную, пластычную і колеравую арганізацыю твора. Сярод прадстаўленых палотнаў, пачынаючы з васьмідзясятых гадоў ХХ стагоддзя, – карціны розных жанраў: пейзажы, нацюрморты, партрэты, эпічныя палотны, а таксама карціны, напісаныя падчас мастацкіх акцый у Віцебску.

На выставе ўпершыню будуць прадстаўлены тры новыя творы: “Настальгія”, “Суладдзе зямнога і нябеснага. Памяці Веры” і “Дарога да дому”. У экспазіцыі таксама можна ўбачыць кнігі У. І. Пракапцова, прысвечаныя вядомым майстрам Беларусі – Станіславу Жукоўскаму, Вітольду Бялыніцкаму-Бірулю, Фердынанду Рушчыцу і іншым, якія ўвайшлі ў серыю выданняў “Славутыя мастакі з Беларусі”, ініцыятарам якой ён з’яўляецца.

Падзеі
Урачыстае адкрыццё выставы «Рускі імпрэсіянізм»
Урачыстае адкрыццё выставы «Рускі імпрэсіянізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Урачыстае адкрыццё выставы «Традыцыя ў сучасным вымярэнні»
Урачыстае адкрыццё выставы «Традыцыя ў сучасным вымярэнні»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Тэматычнае мерапрыемства "Песня Мацярынству..."
Тэматычнае мерапрыемства "Песня Мацярынству..."

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Міжнародны дзень музеяў у Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі
Міжнародны дзень музеяў у Музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень