У 1920-я ў творчасці лірычнага пейзажыста Вітольда Бялыніцкага-Бірулі з'яўляюцца новыя нечаканыя сюжэты, а ў пачатку 1930-х у 60-гадовым узросце ён мяняе звыклы лад жыцця. На лекцыі вы атрымаеце адказы на такія пытанні як:
- Якія прычыны заахвоцілі пажылога мастака падарожнічаць?
- Чаму ён ездзіць у Запаляр'е, а не ў Сочы?
- Што дазваляе Бірулю не мяняць стылістыку жывапісу, калі многія мастакі былі вымушаны пераладжвацца?
- Якім цудам дача "Чайка" не была нацыяналізаваная (адзіная ў Цвярской вобласці)?
Лісай Юлія Уладзіміраўна – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела замежнага мастацтва Мастацкага музея.
Места правядзення: выставачны корпус (К. Маркса, 24), чацвёрты паверх, зала №4.
Кошт наведвання выставачнага корпуса з лекцыяй – 22 рублі. Для навучэнцаў і студэнтаў – 11 рублёў. Можна набыць абанемент на 4 лекцыі – 80 рублёў. Для навучэнцаў і студэнтаў – 40 рублёў.